Каляндар падзей

RSS
Фильтр
Начало активности (дата):   Календарь ... Календарь
  

Ігрышча “Ката пячы” спраўлялі ад Піліпаўкі да Вялікага посту 27.11.2018 Ігрышча “Ката пячы” спраўлялі ад Піліпаўкі да Вялікага посту
Абрадавае ігрышча “Ката пячы” яшчэ памятаюць у Бярэзінскім, Вілейскім, Лагойскім раёнах Мінскай вобласці, у суседнім з Міншчынай аграгарадку Бакшты Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Але каштоўнасць традыцыі, якая захавалася ў Скірмантаве, гэта яе жывая форма, глыбокі архаічны змест, форма абрадавага печыва і мноства мясцовых танцаў, гульняў, песень, якія выяўляюць яе эратычны змест у прыгожай мастацкай форме, далікатна і з гумарам. А яшчэ ўпершыню ўдалося ўстанавіць часавыя рамкі, калі спраўлялі гэтае ігрышча — загавіны перад Піліпаўкай, Піліпаўка, Каляды, Провады Каляд, Мясаед, Масленіца, загавіны перад Вялікім Постам.
Лепшыя старонкі фестывалю на канцэрце-прэзентацыі  “БЕРАГІНЯ” У МІНСКУ” 10 лістапада! 09.11.2018 Лепшыя старонкі фестывалю на канцэрце-прэзентацыі “БЕРАГІНЯ” У МІНСКУ” 10 лістапада!
Канцэрт-прэзентацыя Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “БЕРАГІНЯ” адбудзеца 10 лістапада 2018 г. а 15-й гадзіне ў Палацы культуры МТЗ (вул. Даўгабродская, 24) “БЕРАГІНЯ” у Мінску” прапануе не толькі канцэрт фальклорных калектываў-удзельнікаў фестывалю, але і вялікую інтэрактыўную праграму з майстар-класамі, выставамі і конкурснымі выступленнямі.
Гурт «Vuraj» дзеліцца ўражаннямі з палескіх экспедыцый і рыхтуе прэзентацыю альбома «Litо» 01.11.2018 Гурт «Vuraj» дзеліцца ўражаннямі з палескіх экспедыцый і рыхтуе прэзентацыю альбома «Litо»
Рыхтуючыся да прэзентацыі альбома «Lito», гурт «Vuraj» выпусціў відэа пра вандроўкі на Палессе. Здымкі і мантаж рабіў Арцём Лобач. Паездкі адбываліся для збору матэрыялу, які потым лёг у аснову альбома. Канцэрт-прэзентацыя альбома ў Мінску адбудзецца 1 лістапада.
Прэзентацыя дыска «Беларускія народныя танцы» 21 кастрычніка ў Міханавіцкім Доме фальклора 20.10.2018 Прэзентацыя дыска «Беларускія народныя танцы» 21 кастрычніка ў Міханавіцкім Доме фальклора

Прэзентацыя складанкі (CD+DVD) «Беларускія народныя танцы»  адбудзецца 21 кастрычніка а 18-й гадзіне падчас адкрыцця зімовага танцавальнага сезону ў Міханавіцкім Доме фальклора (Мінскі р-н, а/г Міханавічы, вул. Шасэйная, 114), які ўжо трэці год запар гасцінна прымае музыкаў і танцораў. Чакаецца шмат музыкі, спеваў і,  вядома ж,  танцаў. Віншаванні, падарункі і пачастункі вітаюцца! Выданне дыскаў стала магчымым дзякуючы плённай сумеснай працы капэлы «На таку» і клуба традыцыйнага танца «Сіта».

«Свята ткацтва» сабрала майстроў Прынёманскага краю у Лідскім РЦКНТ 06.10.2018 «Свята ткацтва» сабрала майстроў Прынёманскага краю у Лідскім РЦКНТ
Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры Лідскага РЦКіНТ штогод ладзіць выставы і творчыя сустрэчы, прысвечаныя старадаўняму ткацкаму майстэрству, разнастайныя праявы якога да сённяшняга натхняюць майстроў на Гродзеншчыне. Кожны год «Свята ткацтва» прапануе новы фармат для сустрэчы зацікаўленых людзей. Мінулы раз у цэнтры ўвагі былі складнікі і адметнасці рамяства, а сёлета – сустрэча майстроў з розных раёнаў Гродзенскай вобласці, якая адбылася 6 кастрычніка.
Гурт "Варган" прэзентуе дыск “Зялён явар, дуброва. Музыка Полаччыны”  06.10.2018 Гурт "Варган" прэзентуе дыск “Зялён явар, дуброва. Музыка Полаччыны”

Полацкі фальклорны гурт “Варган” прэзентуе дэбютны альбом з музыкай роднай зямлі. У альбом увайшлі песні і інструментальныя кампазіцыі, якія некалі гучалі на тэрыторыі Полаччыны на працягу гадавога каляндарнага кола. Кружэлка прызначана для аматараў этнічнай музыкі і беларускага фальклору.