Каляндар падзей

RSS
Фильтр
Начало активности (дата):   Календарь ... Календарь
  

Будслаўскі фэст 1-2 ліпеня 2016 г. 04.07.2016 Будслаўскі фэст 1-2 ліпеня 2016 г.
Урачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай.
 Перанос свячы на Тройцу ў в. Навінкі Калінкавіцкага р., 20 чэрвеня 2016 г. 22.06.2016 Перанос свячы на Тройцу ў в. Навінкі Калінкавіцкага р., 20 чэрвеня 2016 г.

Свяча – гэта комплекс рытуальных прадметаў, што звычайна складаеца са свечкі і абраза, у Навінках у комплекс уваходзіць вялікі драўляны крыж, якім карыстаюцца і падчас пахавальных працэсій. Усе прадметы захоўваюцца ў адной хаце год, затым пераносяцца ў наступную, разам з боханам хлеба на ручніку.

Ваджэнне Куста ў в. Меркулавічы Чачэрскага р. 19 чэрвеня 2016 г. 21.06.2016 Ваджэнне Куста ў в. Меркулавічы Чачэрскага р. 19 чэрвеня 2016 г.
У Меркулавічах амаль не засталося мясцовых старажылаў, якія б добра памяталі, як вадзілі Куст даўней. Звесткі захаваліся дзякуючы работнікам культуры.
Фестываль нацыянальнык культур у Гродне 4 чэрвеня 2016 г. 14.06.2016 Фестываль нацыянальнык культур у Гродне 4 чэрвеня 2016 г.
4 – 5 чэрвеня ў Гродна прайшоў Фестываль нацыянальных культур. Гэта бадай што адзіны выпадак у Беларусі, калі “фестываліць” увесь цэнтр горада, а не асобная плошча. 
Адкрыццё выставы Наталлі Дораш “Палешукі” 17.05.2016 Адкрыццё выставы Наталлі Дораш “Палешукі”

16 траўня ў Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася выстава фатографкі з Горадні Наталлі Дораш “Палешукі”. Яе можна паглядзець да 29 траўня.

Фотавыстава "Сула. Непарыўнае" М. Бацюковай у дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея 17.05.2016 Фотавыстава "Сула. Непарыўнае" М. Бацюковай у дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея
Афіцыйнае адкрыццё фотавыставы "Сула. Непарыўнае" Марыны Бацюковай і арт-прасторы ў дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея як такой адбудзецца 18 траўня а 17.00. Але выстава ўжо дасяжная для агляду, музей запрашае.