Каляндар падзей

RSS
Фильтр
Начало активности (дата):   Календарь ... Календарь
  

Рэспубліканскі семінар «Ахова гісторыка-культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь» 30.04.2019 Рэспубліканскі семінар «Ахова гісторыка-культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь»

Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь 29-30 красавіка 2019 г. быў праведзены рэспубліканскі семінар «Ахова гісторыка-культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь», які адбыўся на базе Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў пры арганізацыйна-метадычным суправаджэнні Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. 

XIII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання» 26.04.2019 XIII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання»
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў запрашае прыняць удзел у рабоце XIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання», якая адбудзецца 26 - 28 красавіка 2019 г.
ІХ конкурс выканаўцаў народных побытавых танцаў Гомельскай вобласці “Вытокі” 06.04.2019 ІХ конкурс выканаўцаў народных побытавых танцаў Гомельскай вобласці “Вытокі”
ІХ абласны конкурс выканаўцаў народных побытавых танцаў “Вытокі” адбудзецца ў г.п. Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна і г. Калінкавічы 6 і 13 красавіка 2019 года. Арганізоўвае і праводзіць конкурс установа “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
Вечарына прысвечаная Будслаўскаму фэсту ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча Чырвонага касцёла г. Мінска 31.03.2019 Вечарына прысвечаная Будслаўскаму фэсту ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча Чырвонага касцёла г. Мінска
У бібліяіэцы імя Адама Міцкевіча Чырвонага касцёла г. Мінска 31 сакавіка а 16-й гадзіне адбудзецца вечарына, прысвечаная ўключэнню ўрачыстасці ў гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай сусветнай спадчыны чалавецтва (ЮНЕСКА)
"Как затащить Коляду на дуб без вреда для себя и окружающих" 21.01.2019 "Как затащить Коляду на дуб без вреда для себя и окружающих"
Сёлета ў Новінах цягнуў Каляду на дуба малады аматар фальклору з Масквы, даследчык і пераемнік традыцыйнай танцавальнай спадчыны Смаленшчыны і іншых рэгіёнаў Расіі і Беларусі Ігар Узлоў. Прапануем яго погляд з ўражаннямі ад удзелу ў свяце заканчэння беларускіх Каляд. Выказваем падзяку Мінскаму АМЦНТ за садзеянне ў арганізацыі паездкі.
Калядны абрад “ЦАРЫ” – 10 год у спісах ЮНЕСКА! 13.01.2019 Калядны абрад “ЦАРЫ” – 10 год у спісах ЮНЕСКА!
13 студзеня ў аг. Семежава Капыльскага раёна здзейснілі штогадовы калядны абыход двароў два гурты “Цароў”. У 2009 годзе старадаўняя мясцовая традыцыя была унесены ў ахоўны спіс ЮНЕСКА. З кожным годам усё больш гасцей наведвае свята, а ў сеціве з’яўляюцца новы формы асвятлення падзеі.