Каляндар падзей

RSS
Фильтр
Начало активности (дата):   Календарь ... Календарь
  

Калядны Абрад «Шчадрэц» (в. Рог Салігорскага р-на Мінскай вобл.) 13.01.2013 Калядны Абрад «Шчадрэц» (в. Рог Салігорскага р-на Мінскай вобл.)

Самабытная вёска Рог на Беларускім Палессі месціцца каля Чырвонага возера. Гэтыя тэрыторыі вызначаюцца спецыфічнай захаванасцю старажытных праяў каляндарна-песеннай культуры. Адна з іх – навагоднія песенна-віншавальныя абходы – «Шчадрэц».

Абыходны абрад «Шчадрэц» («Шчодрык») праводзіцца на багатую куццю (13 студзеня). Магутным фактарам захавання традыцыі ў часе выступае песенны кампанент рытуальнага абходу, увасоблены ў віншавальных «шчадроўных» песнях для гаспадара і яго сям’і, песнях, суправа­джаючыя рытуальныя скокі «казы». Віншавальныя напевы выконваюцца «шумна», у выгуковай манеры. Для выканальніцкага стылю ўласціва тэмбрава-дынамічная яркасць, элементы гетэрафоннай фактуры.

Абрад «Калядныя Цары» (в. Семежава Капыльскага р-на Мінскай вобл.) 13.01.2013 Абрад «Калядныя Цары» (в. Семежава Капыльскага р-на Мінскай вобл.)
«Калядныя цары» – віншавальны абыходны абрад, прымеркаваны да «Шчодрага вечара» (13 студзеня). Ён з’яўляецца своеасаблівай прая­вай лакальнай культурнай традыцыі в. Семежава Капыльскага раёна. Абрад змяшчае элементы традыцыйнага калядна-навагодняга карнавалу і народнай драмы «Цар Максіміліян» і сфарміраваўся як своеасаблівае каляднае прадстаўленне, у якім бяруць удзел юнакі і маладыя мужчыны – «цары» і традыцыйныя мясцовыя персанажы «дзед» і «баба».
Абрад "Конікі" (г. Давыд-Гарадок, Столінскі р-н, Брэсцкая вобл.) 13.01.2013 Абрад "Конікі" (г. Давыд-Гарадок, Столінскі р-н, Брэсцкая вобл.)

13 студзеня ў Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці праводзіцца абрад на Шчодры вечар, які мясцовыя людзі называюць “Конікі”.

З фотаальбомам абраду "Конікі" можна азнаёміцца тут.

КАЛЯДНАЕ ІГРЫШЧА «ЖАНІЦЬБА ЦЯРЭШКІ» ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці 24.12.2012 КАЛЯДНАЕ ІГРЫШЧА «ЖАНІЦЬБА ЦЯРЭШКІ» ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці
«Жаніцьба Цярэшкі» — абрадавая гульня каляднага цыкла, унікальны жывы элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі, які прыйшоў да нас з глыбокай мінуўшчыны. Гульня праводзіцца ў часы сонцазвароту па традыцыйным абрадавым рэгламенце шлюбных навагодніх забаў моладзі.
7-я сесія Міжурадавага камітэта па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны 03.12.2012 7-я сесія Міжурадавага камітэта па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны
3 снежня 2012 г. у штаб-кватэры ЮНЕСКА (Парыж, Францыя) пачалася 7-я сесія Міжурадавага камітэта па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны (далей – Камітэт). Сесія працягнецца з 3 па 7 снежня 2012. З прывітальным словам выступіла Генеральны дырэктар ЮНЕСКА Ірына Бокава. Яна падкрэсліла вялікую ролю Камітэта ў імплементацыі Канвенцыі аб захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны (далей – НКС) і зазначыла, што рэалізацыя Канвенцыі стала моцным каталізатарам развіцця дзейнасці па захаванні НКС ва ўсім свеце: “Паняцце НКС, якое дрэнна разумелі яшчэ некалькі гадоў таму, зараз ужываецца паўсюль. Яшчэ многа патрэбна зрабіць, каб растлумачыць сэнс існавання НКС, яго межы і ўклад у развіццё культуры чалавецтва, але галасы скептыкаў паступова знікаюць перад рэальнасцю”.
Другі Рэгіянальны семінар для краін СНД з міжнародным удзелам "Захаванне Сусветнай спадчыны ў кантэксце новых глабальных выклікаў" 21.11.2012 Другі Рэгіянальны семінар для краін СНД з міжнародным удзелам "Захаванне Сусветнай спадчыны ў кантэксце новых глабальных выклікаў"
21–24 лістапада 2012 г. у г. Мінск і Замкавым комплексе "Мір" прайшоў Другі Рэгіянальны семінар для краін СНД з міжнародным удзелам "Захаванне Сусветнай спадчыны ў кантэксце новых глабальных выклікаў".