Каляндар падзей

RSS
Фильтр
Начало активности (дата):   Календарь ... Календарь
  

Брама скарбаў Ларысы Лось 31.07.2014 Брама скарбаў Ларысы Лось
Царскія брамы з саломкі – гэта выключна беларускі твор мастацтва.  Зараз толькі тры аўтэнтычныя саламяныя царскія брамы захоўваюцца ў музеях. Ні ў адной царкве такіх брамаў няма. Усе тры брамы рэстаўравала  народны майстар Беларусі, мастачка Ларыса Лось, якой нядаўна споўнілася 86 гадоў.
Экспедыцыя Гомельскай краязнаўчай арганізацыі "Талака" ў Лоеўскі раён 24.07.2014 Экспедыцыя Гомельскай краязнаўчай арганізацыі "Талака" ў Лоеўскі раён
На працягу ліпеня Гомельская  краязнаўчая  арганізацыя "Талака" даследавала традыцыйную культуру Лоеўскага раёна. Атрыманыя звесткі даюць падставу казаць аб багацці і разнастайнасці праяў выканальніцкага мастацтва, традыцыйных рамёстваў, ведаў, звязаных са светапоглядам людзей.
Нематэрыяльная культурная спадчына Салігоршчыны 02.07.2014 Нематэрыяльная культурная спадчына Салігоршчыны

Салігорскі раён багаты на розныя элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны: абрады, святы, выканальніцкія мастацтвы, рамёствы. Асяродкамі, дзе найбольш плённа захоўваецца і транслюецца традыцыйная культура, з'яўляюцца вёскі Рог і Восава, а таксама Ананчыцы.

Фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня" 01.07.2014 Фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня"

У пасёлку Акцябрскі Гомельскай вобласці прайшоў VIII Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”. У межах фестывалю адбыліся турнір дзіцячых фальклорных калектываў, конкурс танцавальтных пар-выканаўцаў народных побытавых танцаў, выступы аўтэнтычных гуртоў, кірмаш народнай творчасці.

Выступ гурта "Ягорава гара" на фэсце "Купальскае кола" 01.07.2014 Выступ гурта "Ягорава гара" на фэсце "Купальскае кола"
Гомельскі музычны фольк праект "Ягорава Гара" прыняў удзел у VI міжнародным фольк-метал фестывалі "Купальскае кола", што прайшоў у мінскім клубе Рэ:Паблік. Гэта быў першы клубны выступ гурта.
Тураўскі карагод на Юр’е у в. Пагост Жыткавіцкага раёнa, 6 мая 2014 г. 08.05.2014 Тураўскі карагод на Юр’е у в. Пагост Жыткавіцкага раёнa, 6 мая 2014 г.
Гомельшчына – запаведны край традыцыйнай народнай культуры. Вёска Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці менавіта такое месца. Яна цесна звязана са старадаўнім Туравам сваёй гісторыяй, мінулай і сучаснай культурай.