Каляндар падзей

RSS
Фильтр
Начало активности (дата):   Календарь ... Календарь
  

Навукова-практычныя канферэнцыі па пытаннях вывучэння, захавання і пераемнасці традыцыйнай культуры 15.06.2020 Навукова-практычныя канферэнцыі па пытаннях вывучэння, захавання і пераемнасці традыцыйнай культуры

XIV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання» адбылася онлайн  12 – 14 чэрвеня 2020 г. ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.  Правядзенне VІ Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання», якая мела адбыцца  26 сакавіка 2020 г., перанесена на больш позні час, пра які арганізатары паведамяць дадаткова.  Навукова-практычная канферэнцыя «Традыцыйная культура і моладзь» з міжнародным удзелам адбудзецца ў Мінску ў лістападзе 2020 г. 

Вітанні носьбітам беларускага бортніцтва з нагоды Сусветнага дня пчалы! 20.05.2020 Вітанні носьбітам беларускага бортніцтва з нагоды Сусветнага дня пчалы!

"Я ж хачу выказаць усім неабыякавым людзям, якія шануюць і любяць пчалу вялікі дзякуй і са свайго боку выказаць асабістую падзяку бортнікам, з якімі я звязаны, якія насуперак абставінам займаюцца сваёй высакароднай справай, даглядаюць, ахоўваюць і глядзяць пчол. Хачу таксама выказаць падзяку неабыякавым пчалярам, якія займаюцца сваёй нялёгкай справай і па-свойму любяць сваіх працаўнікоў", - Іван Осіпаў

Cтатус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымалі беларускія мастацкія практыкі саломапляцення 14.02.2020 Cтатус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымалі беларускія мастацкія практыкі саломапляцення
Рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу НКС «Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення» прынята 12 лютага 2020 г. на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ў Міністэрстве культуры. Упершыню была падрыхтавана і разгледжана прапанова аб уключэнні ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь адметнай праявы НКС, якая аб’яднала ўсе рэгіёны краіны, што захоўваюць і развіваюць адметнае мастацкае рамяство саломапляцення.
Завяршыўся сезон калядных ігрышчаў - 2020 22.01.2020 Завяршыўся сезон калядных ігрышчаў - 2020
Доўгія зімовыя вечары, асабліва ў калядны час, здаўна суправаджаліся разнастайнымі народнымі забавамі. Традыцыйныя, найбольш буйныя гулянні моладзі або дарослай супольнасці з танцавальна-гульнёвымі і тэатралізаванымі паказамі называліся ігрышчамі. У розных мясцінах Беларусі можна сёння патрапіць на вясёлыя імпрэзы, зладжаныя на падставе адметных мясцовых традыцый. Завяршыўся сезон калядных ігрышчаў зацягваннем Каляды на дуб у Бярэзінскім раёне!
“Юраўскі карагод” з вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна ўключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА! 14.12.2019 “Юраўскі карагод” з вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна ўключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА!
Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны завяршыў сваё 14-е пасяджэнне, якое прайшло ў сталіцы Калумбіі з 9 па 14 снежня 2019 г. Камітэт уключыў 35 элементаў у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, ўнёс два праекты ў Рэестр лепшых практык аховы і пяць элементаў у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якой патрабуецца тэрміновая ахова. Сярод пяці элементаў, патрэбу ў тэрміновай ахове якіх прызнала ЮНЕСКА, знаходзіцца і вясновы абрад Юраўскі карагод у в. Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.
Пяты раённы фэст аўтэнтычнай песні “Бабулі” адбудзецца ў Любані 19 кастрычніка 2019 г. 19.10.2019 Пяты раённы фэст аўтэнтычнай песні “Бабулі” адбудзецца ў Любані 19 кастрычніка 2019 г.
Раённы фэст аўтэнтычнай песні “Бабулі” – фестываль прыдуманы і арганізаваны ў Любанскім раёне для папулярызацыі традыцыйных аўтэнтычных спеваў з мэтай зберажэння нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці “Мясцовы спеўны стыль выканання абрадавых і пазаабрадавых твораў аўтэнтычнымі фальклорнымі гуртамі вёсак Ямінск, Закальное, Обчын Любанскага раёна Мінскай вобласці”.