Каляндар падзей

RSS
Фильтр
Начало активности (дата):   Календарь ... Календарь
  

XII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання» 27.04.2018 XII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання»
Канферэнцыя адбудзецца на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў 27-29 красавіка 2018 г.
Прэзентацыя альбому серыі «Традыцыя»: CD "Мужчынская традыцыя спеву" 20.04.2018 Прэзентацыя альбому серыі «Традыцыя»: CD "Мужчынская традыцыя спеву"

У межах праекта “Традыцыя” выйшаў унікальны СD мужчынкіх песень. На ім – запіcы аўтэнтычных ансамблевых і сольных спеваў, пераважна з палескіх вёсак, сабраныя вядомымі этнамузыколагамі ў 70 – 80-х гадах ХХ стагоддзя. Гэта першая плыта ў сэрыі, прэзентацыя якой адбудзецца 20 красавіка.

Адкрыццё фотавыставы «Людзі адной зямлі» 12.04.2018 Адкрыццё фотавыставы «Людзі адной зямлі»

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь 12 красавіка адбудзецца адкрыццё фотавыставы Міхася і Кацярыны Аракчэевых «Людзі адной зямлі». Серыя фотапартрэтаў «Людзі адной зямлі» — спроба адлюстраваць адвечны рух часу. Каляровыя партрэты экспанаваліся раней як «Нашы людзі» і з’яўляюцца асобным праектам — серыяй фотавыяў сяброў СЭТ, асноўнай дзейнасцю якога з’яўляецца менавіта пераемнасць, захаванне і аднаўленне беларускай народнай культуры. Манахромныя партрэты людзей сталага ўзросту былі створаны ў этнаграфічных экспедыцыях па ўсёй Беларусі і таксама экспанаваліся як самастойная выстава «Адна зямля — адна памяць».

ЖЫВЫЯ ТРАДЫЦЫІ ВЯЛІКАДНЯ 08.04.2018 ЖЫВЫЯ ТРАДЫЦЫІ ВЯЛІКАДНЯ
Багатыя традыцыі святкавання Уваскрасення Хрыстова, якое на Беларусі мае назву Вялікдзень, штогод бываюць адлюстраваны ў шматлікіх артыкулах, фота- і відэсюжэтах. Прапануем сабраныя разам анонсы падзей 2018 года і публікацый пра святочныя звычаі.
Гродзенскія «КАЗЮКІ» - сімвал вясны! 04.03.2018 Гродзенскія «КАЗЮКІ» - сімвал вясны!
Традыцыйны кірмаш рамеснікаў «Казюкі» прайшоў ў Гродне ў Дзень святога Казіміра. Святы Казімір — польскі каралевіч і літоўскі княжыч памёр маладым у Гродне, пахаваны ў Вільні, і прызнаны святым. Ён лічыцца заступнікам Гродзенскай каталіцкай дыяцэзіі, моладзі, майстроў і рамеснікаў
МАСЛЕНІЧНЫ ТЫДЗЕНЬ – 2018 18.02.2018 МАСЛЕНІЧНЫ ТЫДЗЕНЬ – 2018
Цікава ўзгадаць і наведаць мясціны, дзе захоўваюцца адметныя лакальныя традыцыі са статусам нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Прапануем пазнаёміцца з фота- і відэарэпартажамі вядомых этнавандроўнікаў.