Абрад "Цягнуць Каляду на дуба" (в. Новіны Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.)

Абрад "Цягнуць Каляду на дуба" (в. Новіны Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.)
Штогод 21 студзеня жыхары в. Новіны Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці збіраюцца разам, каб “цягнуць Каляду на дуба”. Абрад з’яўляецца завяршальным у шэрагу калядных свят.
Дамінанта абраду – ідэя провадаў персаніфікаванага свята – Каляды, якая рэалізуецца праз шэраг паслядоўных дзеянняў. На пачатку адбываецца падрыхтоўка і ўпрыгожванне матэрыяльнага ўвасаблення свята – снапка, які “апранаюць” у жаночае адзенне. Разам з заваранай у чыгунку куццёй, што ставіцца на сена ў рэшата, старым колам ці бараной Каляду на саначках вязуць да дуба за вёскай. Старое кола і снапок, якія захаваліся з мінулага года, скідваюць з дрэва і спальваюць, а на дуб усцягваюць новую Каляду (каб сядзела высока і садзейнічала багатаму ўраджаю), кола (каб буслы вяліся) і куццю – ахвяра душам продкаў. Далей пачынаюцца карагоды ды гульні, спевы, святочнае сталаванне…
У в. Новіны абрад быў адроджаны ў канцы 1990-х гадоў, аднак ніколі не знікаў з памяці мясцовых жыхароў.

Фотасправаздача:  Абрад "Цягнуць Каляду на дуба" (в. Новіны Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.)

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.