Літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Чароўных слоў увасабленне. Легенды, паданні і казкі Віцебшчыны ў беларускіх маляваных дыванах”У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры 17 лютага 2021 года адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Чароўных слоў увасабленне. Легенды, паданні і казкі Віцебшчыны ў беларускіх маляваных дыванах”, падрыхтаванай сумесна з дзяржаўнай установай “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” ў межах музейнага праекта “Рэгіёны”. Маляваныя дываны на Віцебшчыне пачалі адраджаць у 1980-х гадах, і да сённяшняга дня ўстановы культуры вобласці мэтанакіравана праводзяць работу па вывучэнні, адраджэнні і папулярызацыі гэтага мастацтва. Новая экспазіцыя прадстаўляе калекцыю маляваных дываноў майстроў з 14 раёнаў Віцебскай вобласці. Кожная работа – гэта ўвасабленне твораў фальклорнай і літаратурнай спадчыны Беларусі – легенд, паданняў і казак Віцебшчыны. Беларускія маляваныя дываны прызнаны важнай часткай нацыянальнай культурнай спадчыны сучаснай Беларусі. Як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Традыцыйнае мастацтва маляваных дываноў Віцебскага Паазер’я” ў 2016 годзе ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Чароўных слоў увасабленне” прапануецца шырокай аўдыторыі наведвальнікаў. Выстава будзе дзейнічаць да 20 красавіка 2021 года. У адкрыцці экспазіцыі прынялі ўдзел мастацтвазнаўцы, літаратары, мастакі і кінематаграфісты.
Больш інфармацыі:
Казачнае царства маляванак Віцебскага Паазер’я (Культура, 2021) Новае жыццё традыцыйных маляванак (Жывая спадчына Беларусі, 2021)
Форум для отзывов 11 не существует. |
|