Шматлікія калядныя святы, гульні, майстар-класы ў 2021 годзе адбыліся ў анлайн-прасторы

Шматлікія калядныя святы, гульні, майстар-класы ў 2021 годзе адбыліся ў анлайн-прасторы

Традыцыйна Каляды ў Беларусі завяршаюцца 21 студзеня ў вёсцы Новіны Бярэзінскага раёна адметным абрадам “Цягнуць Каляду на дуба”. Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці маюць шэсць адметных калядных традыцый з Брэсцкай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей.

Шматлікія клядныя вечарынкі, гульні, ігрышчы прайшлі сёлета значна цішэй, чым звычайна, у сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй. Найбольш масавыя традыцыйныя святкаванні, “Конікі” ў Давыд-Гарадку і “Цары” ў Семежаве, не праводзіліся зусім.

Падтрымліваць святочны настрой дапамаглі разнастайныя анлайн-праекты. Цэлая серыя калядных відэасюжэтаў выйшла на youtube-канале Tradycyja / Belarusian Traditional Culture, многія з якіх былі прысвечаны адметным праявам народнай культуры са статусам гістрыка-культурнай каштоўнасці:

АБРАД "ШЧАДРЭЦ" у вёсцы Восава / Анлайн-Каляды з "Этна Традыцыяй"

ЖАНІЦЬБА ЦЯРЭШКІ - унікальны беларускі абрад / Анлайн-Каляды з "Этна Традыцыяй"

ЖАНІЦЬБА ЦЯРЭШКІ: расповеды пра калядны абрад-ігрышча / Анлайн-Каляды з "Этна Традыцыяй"

КАЛЯДНАЯ КАЗКА З ГУРТОМ "КАЛЫХАНКА" / Анлайн-Каляды з «Этна Традыцыяй»

Акрамя калядных сюжэтаў з розных куткоў Беларусі, у межах праекта Анлайн-Каляды з "Традыцыяй" былі прапанаваны майстар-класы па выцінанцы, па вырабу каляднай зоркі, калядных спевах, гульнях і многа іншых цікавых матэрыялаў, якія дапамагаюць зладзіць беларускае свята ў любой краіне свету.

У Лошыцкай сядзібе ў Мінску монаспектакль “Калядныя ігрышчы” Івана Кірчука можна было наведаць ў анлайн і афлайн фармаце.

Выдатныя відэафільмы пра адметныя беларускія калядныя традыцыі, знятыя ў межах тэлепраекта “Жывая культура”, часам здольны замяніць паездку на свята:

Дзіцячы калядны абрад "Куры" | ЖЫВАЯ КУЛЬТУРА

Калядны абрад "Цары" | ЖЫВАЯ КУЛЬТУРА

Абрад "Жаніцьба Цярэшкі" | ЖЫВАЯ КУЛЬТУРА

Абрад "Цягнуць Каляду на дуба" | ЖЫВАЯ КУЛЬТУРА

Увага да багатай спадчыны народнай культуры спрыяе аднаўленню і іншых адметных мясцовых традыцый калядавання. У пасёлку Віркаў Клічаўскага раёна калядуюць “Цыганы”, а ў вёсцы Ваверка Лідскага раёна абыходзяць двары на завяршэнне святаў “Тры каралі”. У невялікіх вёсках і пасёлках, асабліва там, дзе прынята калядаваць у двары ці пад акном, святочныя абыходы прайшлі традыцыйна.

На канале “Культура” Беларускага радыё аўтэнтычныя калядкі прагучалі ў праграме "Гасцінец", пра незвычайныя абрады Гомельшчыны на Каляды расказала Ірына Глушэц у праграме "Беларуская этнафонія".

Сімволіку каляднага карнавала на Палессі на прыкладзе абрада “Шчадрэц” у вёсцы Восава Салігорскага раёна ахарактарызавала Рэгіна Гамзовіч у артыкуле газеты “Культура”.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.