На ХV сесіі Міжурадавага камітэта па ахове НКС у спіс ЮНЕСКА ўключана намінацыя Польшчы і Беларусі “Культура бортніцтва”

На ХV сесіі Міжурадавага камітэта па ахове НКС у спіс ЮНЕСКА ўключана намінацыя Польшчы і Беларусі “Культура бортніцтва”

21.12.2020

Падчас сёлетняй сесіі, якая адбылася з 14 па 19 снежня, у рэжыме онлайн, Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ўключыў тры элементы ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая патрабуе тэрміновай аховы, і 29 элементаў у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. У Рэестр перадавога вопыту па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны былі ўключаны тры праекты.

У гэтым годзе была вылучана найбольшая колькасць транснацыянальных намінацый. 14 агульных прапаноў, над якімі працавалі разам ад 2-х да 5-ці краін, сведчаць пра здольнасць нематэрыяльнай культурнай спадчыны збліжаць людзей і спрыяць міжнароднаму супрацоўніцтву.

Сярод транснацыянальных намінацый у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва была ўключана прапанова Польшчы і Беларусі “Культура бортніцтва" (Tree beekeeping culture). Гэты элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны пазначаны ў базе даных ЮНЕСКА "Dive in ICH" як асабліва важны для рэалізацыі праграмы ўстойлівага развіцця ААН - 2030.

Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва цяпер налічвае 492 элементы. Яго мэта заключаецца ў забеспячэнні больш шырокага распаўсюджвання культурных практык і ноў-хаў, якімі карыстаюцца супольнасці. Акрамя “Культуры бортніцтва” ў гэтым спісе знаходзіцца беларускі элемент “Урачыстаць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай" (Celebration in honor of the Budslaŭ icon of Our Lady (Budslaŭ fest)).

Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая патрабуе тэрміновай аховы, уключае элементы нематэрыяльнай спадчыны, існаванне якіх знаходзіцца пад пагрозай. Ён дазваляе дзяржавам-удзельніцам мабілізаваць міжнароднае супрацоўніцтва і дапамогу, неабходныя для забеспячэння перадачы гэтай спадчыны пры ўдзеле зацікаўленых абшчын. З улікам новых уключэнняў, Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая патрабуе тэрміновай аховы, налічвае 67 элементаў. У спісе знаходзяцца два беларускія элементы “Калядны абрад “Цары” (Rite of the Kalyady Tsars (Christmas Tsars)) і “Вясновы абрад “Юраўскі карагод” (Spring rite of Juraŭski Karahod).

Рэестр перадавога вопыту па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны дазваляе дзяржавам-удзельніцам, абшчынам і іншым зацікаўленым бакам абменьвацца паспяховым вопытам абароны і прыкладамі пераадолення цяжкасцяў, звязаных з перадачай элементаў жывой спадчыны, практык і ведаў для будучых пакаленняў. З улікам новых уключэнняў, Рэестр налічвае 25 перадавых практык.

Больш інфармацыі пра вынікі ХV сесіі Міжурадавага камітэта па ахове НКС:
ЮНЕСКО объединяет народы вокруг транснациональных традиций
2020 Intangible Heritage
Fifteenth session of the Committee

сайт ЮНЕСКА бортніцтва.JPG



Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.