Выстава маляваных дываноў сучасных майстроў «ЗДАБЫТЫ РАЙ»

Выстава маляваных дываноў сучасных майстроў «ЗДАБЫТЫ РАЙ»

Выстава “Здабыты рай” прадстаўляе калекцыю беларускіх маляваных дываноў, створаных сучаснымі майстрамі.

Маляваныя дываны, або маляванкі, былі шырока распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі, пачынаючы з канца XIX ст., а буйны росквіт адмысловага народнага  мастацтва  прыйшоўся на 20–50-я гады  XIX стагоддзя, калі сялянская хата пачала з гаспадарчай пабудовы паступова ператварацца ў добраўладкаванае  жылое памяшканне. Маляваныя дываны на той час “уратавалі” гаспадынь, бо набыць тканы ці вышыты дыван, каб упрыгожыць муры ў хаце, было складана ў сувязі з высокім коштам і доўгім тэрмінам выканання.

У маляванках сфарміравалася ўласная паэтыка карціны сусвету з характэрнымі для яе маляўніча-пластычнымі метафарамі. Быццам нейкая мініяцюрная ідылія, асэнсаванне майстрам народнага ўяўлення аб раі на Зямлі, дзе пануе гармонія паміж чалавекам і прыродай.

Сучасныя мастакі і народныя майстры ў сваёй творчасці выкарыстоўваюць багаты здабытак продкаў, звяртаючыся да мастацкіх таямніц даўніны, і  ствараюць свой маляваны рай. Кожны імкнецца прыўнесці ў   традыцыю сваю творчую індывідуальнасць, каб працягнуць той ланцужок, духоўную повязь з мінулым, якая выяўляецца ў творчых праявах, дае моцны парастак нацыянальнай самаідэнтыфікацыі пакаленняў.

На выставе прадстаўлены работы майстроў:

Вольгі Аляксеевай (Віцебская вобласць, г. Дуброўна)

Веры Календы (Мінская вобласць, г. Барысаў)

Ірыны Князевай (г. Мінск)

Вольгі Пілецкай (Мінская вобласць, г. Клецк)

Адкрыццё выставы:
14 кастрычніка 2020 года а 17 гадзіне, арт-хол Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі  (г. Мінск, вул. Крапоткіна, 44). 
Уваход вольны.

 


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.