Навукова-практычная канферэнцыя “Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання”

Навукова-практычная канферэнцыя “Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання”

VІ рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання” адбудзецца 26 сакавіка 2020 г. ў г. Мінску ў рамках падрыхтоўкі да ХІ Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”.

Да ўдзелу ў рабоце канферэнцыі запрашаюцца навукоўцы, выкладчыкі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, аспіранты, магістранты, бакалаўры, студэнты, работнікі ўстаноў культуры і адукацыі, вучні агульнаадукацыйных школ, удзельнікі калектываў мастацкай творчасці.

Праблемнае поле канферэнцыі:

 тэарэтычныя пытанні народнай культуры і этнапедагогікі;

сучасная практыка аднаўлення, засваення і папулярызацыі традыцыйнага мастацтва ва ўстановах культуры і адукацыі;

 сямейнае выхаванне;

 асоба ў народнай культуры і педагогіцы;

народная спадчына Бацькаўшчыны ў даследаваннях дзяцей і моладзі;

краязнаўства ў адукацыйна-выхаваўчым працэсе.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 1 лютага 2020 г., умовы ўдзелу ў канфэрэнцыі ў інфармацыйным лісце. Плануецца выданне зборніка матэрыялаў канфэрэнцыі.

Матэрыялы V рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання” апублікаваны ў зборніку Традыцыйная культура і дзеці : праблемы этнавыхавання : матэрыялы V Рэспубліканскай навук.-практ. канф. (г.п. Акцябрскі Гомельскай вобл., 20 чэрвеня 2018 г.) / укл. А. Ю. Лозка ; рэдкал.: В. М. Грышкевіч [і інш.]. – Мінск : ІВЦ Мінфіна, 2018. – 292 с.

Напярэдадні навукова-практычнай канферэнцыі ў Мінску 11 сакавіка 2020 г. адбудзецца цікавае творчае спаборніцтва - Другі адкрыты конкурсе беларускага народнага спеўнага і музычна-інструментальнага выканальніцтва «ЗГУКІ МІНУЎШЧЫНЫ». Заяўкі на конкурс прымаюцца да 1 лютага 2020 г.. З Палажэннем аб конкурсе можна пазнаеміца на сайце Рэспубліканскай апорнай метадычнай пляцоўкі «Традыцыйная культура і моладзь»

згукі мінуўшчыны.jpg



Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.