Вечарына прысвечаная Будслаўскаму фэсту ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча Чырвонага касцёла г. Мінска

Вечарына прысвечаная Будслаўскаму фэсту ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча Чырвонага касцёла г. Мінска

28.03.2019

Вечарына, прысвечаная ўключэнню ўрачыстасці ў гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, адбудзецца 31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліяіэцы імя Адама Міцкевіча ў Чырвоным касцёле г. Мінска. 

Прысутныя даведаюцца, што папярэднічала і як праходзіла падрыхтоўка гэтай намінацыі Рэспублікі Беларусь у спісы ЮНЕСКА, рашэнне па якой было прынята на ХІІІ пасяджэнні Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны 28 лістапада 2018 года, а таксама які ўдзел прымаюць прыхаджане Чырвонага касцёла ў святочным набажэнстве ў Будславе. 

Шчыра запрашаем!

https://chyrvony.by/parafija/naviny/1497-vecharyna-bibliyatetsy-imya-adama-mitskevicha.html

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.