XIII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання» 26-28.04.2019

XIII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання» 26-28.04.2019

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў запрашае прыняць удзел у рабоце XIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання», якая адбудзецца 26 – 28 красавіка 2019 г.

Плануецца работа секцый па наступных напрамках:

Секцыя 1. Нематэрыяльная культурная спадчына і яе ахова.

Секцыя 2. Трансфармацыя відаў і жанраў аўтэнтычнага фальклору.

Секцыя 3. Семантыка і міфапаэтыка традыцыйнай абраднасці.

Секцыя 4. Традыцыйная культура ў кнізе, адукацыйнай прасторы і аўдыявізуальнай антрапалогіі.

Секцыя 5. Экалогія традыцыйнай мастацкай культуры.

Секцыя 6. Унёсак роду Луцкевічаў у вывучэнне і папулярызацыю фальклору (да 135-годдзя з дня нараджэння Івана Луцкевіча).

Секцыя 7. Праблемы спеўнай этнафоніі.

Секцыя 8. Праблемы арганалогіі і марфалогіі музычных інструментаў.

У межах канферэнцыі адбудуцца:

• пленарнае, секцыйныя і заключнае пасяджэнні;

• ХVI этнаграфічны канцэрт «Фальклор беларускай глыбінкі»;

• майстар-класы вядучых спецыялістаў у галіне ўсходнееўрапейскага фальклору;

• канцэрт маладзёжных фальклорных гуртоў;

• экскурсія ў музей-скансэн.

Жадаючым прыняць удзел у рабоце канферэнцыі неабходна даслаць электронную заяўку, тэкст даклада і копію квітка аб аплаце аргузносу да 2 красавіка 2019 г. на адрас аргкамітэта:  ethnoandfolk@gmail.com. 

Падрабязней пра ўмовы ўдзелу можна даведацца ў Інфармацыйным лісце на сайце БДУКМ і на старонцы канферэнцыі ў сацсетках.

Да пачатку работы канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых прац «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання (памяці антраполага Зінаіды Мажэйкі)». Са зборнікамі навуковых прац удзельнікаў канфэрэнцый 2007 – 2018 гг. можна пазнаёміцца ў Рэпазіторыі БДУКМ


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.