Калядны абрад “ЦАРЫ” – 10 год у спісах ЮНЕСКА!

Калядны абрад “ЦАРЫ” – 10 год у спісах ЮНЕСКА!

13 студзеня ў аг. Семежава Капыльскага раёна здзейснілі штогадовы калядны абыход двароў два гурты “Цароў”. У 2009 годзе старадаўняя мясцовая традыцыя была ўнесена ў ахоўны спіс ЮНЕСКА. З кожным годам усё больш гасцей наведвае свята, а ў сеціве з’яўляюцца новыя формы асвятлення падзеі.

“Новы час” апублікаваў два рэпартажы. У матэрыяле Дзіяны Пінчук можна пабачыць фота і дасціпныя вытрымкі са сцэнкі, якую "Цары" паказваюць у хатах. У артыкуле Алены Ляшкевіч можна паглядзець фота і відэа, пачытаць каментары дырэктаркі Капыльскага раённага цэнтра традыцыйнай культуры Галіны Гурло, даведацца, якія паралелі і вытокі мелі семежаўскія “Цары”.

Раённая газета “Слава працы” штогод добрым словам узгадвае не толькі землякоў у адметных касцюмах, але і распавядае пра іншых жыхароў Семажава, якія ствараюць сучасны культурны кантэкст свята. Напрыклад, сёлета “лісты-прывітанні, якія прыйшлі з Мінска ад вядомых жыхароў Семежава, зачытаў дэпутат мясцовага Савета Уладзімір Выскварка. Ён падзякаваў Семежаўскаму сельвыканкаму і ААТ «Семежава» за ўдзел у арганізацыі свята і запрасіў на сцэну самы першы склад Цароў, які стварыўся пасля адраджэння абраду. Пад апладысменты гледачоў выйшлі Георгій Сямёнаў, Алег Шчэрба, Юрый Зяньковіч, Дзмітрый Козел, Васіль Ляшэня, Аляксандр Хартановіч”

“СБ” вяла стрым на працягу двух гадзін. Разам з карэспандэнтам можна было наведаць святочны кірмаш на плошчы, Семежаўскі цэнтр ткацтва і завітаць у хаты семажаўцаў разам з “Царамі”

Тэлеканал “Беларусь 3” здымаў праграму для цыкла тэлеперадач “Жывая культура”, якая неўзабаве з’явіцца ў тэлеэфіры, а пасля на адпаведным youtube-канале

На сайце ЮНЕСКА сёлета апублікавана новая справаздача Рэспублікі Беларусь аб захаванні каляднага абраду “Цары”. 


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.