«Строчыцкія перазвоны» ў выкананні лепшых званароў Беларусі на званах XXVIII-XIX стст.

07.09.2018

Свята званоў «Строчыцкія перазвоны», якое адбудзецца ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту 9 верасня 2018 г., накіравана на адраджэнне ў будучыні ўнікальнай з'явы – храмавай звонавай музыкі. Госці мерапрыемства пачуюць перазвоны ў выкананні лепшых званароў Беларусі на званах 18-19 стагоддзяў музея Старажытнабеларускай культуры НАН РБ. У канцэрце прымуць удзел лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, стыпендыянты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і творчыя калектывы ўстановы адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў». Арганізатар званарнага канцэрту – дырэктар Мінскай школы званароў Багдан Бярозкін. Свята асабіста благаславіў мітрапаліт Павел.

Больш інфармацыі на сайце Беларускага дзяржаўнага музея архітэктупы і побыту

2018-09-07_Строчыцкія перазвоны-бел.jpg

Традыцыі беларускага званарства даўно цікавяць даследчыкаў. Вывучэнню багатай спадчыны праваслаўных звонаў у храмах Беларусі прысвечаны шэраг грунтоўных выданняў, прадстаўленых на сайце http://kolokol.by/. Інфармацыйны рэсурс змяшчае мультымедыйныя дадаткі да кніг – аўдыёзапісы традыцыйнага званарства, дакументальныя фільмы, тэле- і радыёперадачы.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.