Традыцыйная рэгіянальная кухня аг. Адэльск у тэлепраграме «ЖЫВАЯ КУЛЬТУРА»

09.08.2018

Тэлепраграма «ЖЫВАЯ КУЛЬТУРА», якая штотыдзень выходзіць на канале «Беларусь 3», зноў запрашае нас на Гродзеншчыну! У суботу 11 жніўня чарговы выпуск будзе прысвечаны традыцыйнай рэгіянальнай кухні аграгарадка Адэльск Гродзенскага раёна. Па сведчанню экспертаў, адэльская кухня, якая мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, самабытная і нетыповая. Спосабы прыгатавання мясцовых страў будуюцца на традыцыях, якія ідуць з глыбіні стагоддзяў, з’яўляюцца жывой праявай лакальнай культуры. Гэтыя традыцыйныя стравы ўтвараюць комплекс, у склад якога ўваходзяць паўсядзённыя (бабка і кішка бульбяная, жытні хлеб), святочныя (“капытцы”, “бігас”, “цымас”, сыр клінковы), абрадавыя (“ламанцы”) і іншыя стравы. Кулінарнае майстэрства адэльскіх гаспадынь запатрабавана на разнастайных фэстах і святах, якія ладзяцца на Гродзеншчыне! Што згатуюць мясцовыя гаспадыні для здымачнай групы телепраекту, даведаемся ў суботу!

Пачатак праграмы а 10-й гадзіне, паўтор ў нядзелю 12 жніўня ў 17.45

2013-09-31-Раённы_фестываль_фальклору - Дэгустацыя_традыцыйных_страў_аг.Адэльск - Гродзенскі_р-н - 11..jpg

Прэм’ера цыкла праграм пра нематэрыяльныя каштоўнасці гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі «ЖЫВАЯ КУЛЬТУРА» адбылася 9 чэрвеня 2018 г. Творчая група тэлепраекту на працягу году будзе знаёміць тэлегледачоў з мясцовымі супольнасцямі і майстрамі з ўсёй Беларусі, якія захоўваюць адметныя праявы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, уключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі

Папярэднія выпускі праграмы можна паглядзець па спасылках: 

04.08.2018 ЖЫВАЯ КУЛЬТУРА. Неглюбскія народныя тэкстыльныя традыцыі (Веткаўскі раён) 

21.07.2018 ЖЫВАЯ КУЛЬТУРА. Традыцыя пакланення каменным крыжам "Каменныя дзевачкі (Лельчыцкі раён)

30.06.2018 ЖЫВАЯ КУЛЬТУРА. Абрад «Юр'я» (Жыткавіцкі раён)

23.06.2018 ЖЫВАЯ КУЛЬТУРА. Спеўны стыль Тураўскага міжрэчча Прыпяці – Сцвігі (Жыткавіцкі раён)

16.06.2018 ЖЫВАЯ КУЛЬТУРА. Падвойныя дываны (Мастоўскі раён)

09.06.2018 ЖЫВАЯ КУЛЬТУРА. Котчынская кадрыля (Мастоўскі раён)


фота_ЖК_2.jpg


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.