Лекцыя “Позневясновыя святы: Юр'я і Мікола”

Лекцыя “Позневясновыя святы: Юр'я і Мікола”

У Гародні 13 траўня пройдзе лекцыя даследчыцы Алены Ляшкевіч “Позневясновыя святы: Юр'я і Мікола”.

• Што і як вясной святкавалі беларусы, якія традыцыі захаваліся?
• Традыцыі святкавання Юр'я на Гарадзеншчыне.
• Якія дахрысьціянскія боствы стаяць за вобразамі сьвятых Міколы і Юр'я? Чаму ў песьнях і былічках яны часта выступаюць у пары? Ці застаюцца актуальнымі сьвяткаваньні ў іх гонар?
• Якія святы адзначаюць у канцы вясны ў розных рэгіёнах Беларусі? Што такое Страла і Куст і навошта іх водзяць?
Пра гэта ў этнакраме “Цудоўня” (вул. Кірава, д. 3) 13 траўня а 17.30 распавядае журналістка, даследчыца Алена Ляшкевіч. Падчас лекцыі будзе шмат відэа з этнаграфічных экспедыцый. Уваход - 2 р.
УВАГА! А 19.00 - доўгачаканае адкрыццё сезону Танцы Гарадзенскіх Дворыкаў. Затанчым пад улюбёных гарадзенскіх музыкаў у гарадскім дворыку!


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.