Патрыцыя Свіціна выступіць з этна-праектам

Патрыцыя Свіціна выступіць з этна-праектам Патрыцыя Свіціна 15 траўня пакажа ў Мінску праграму, падрыхтаваную для Euroradio Folk Festival у Маскве. Дзяўчына займалася спевамі ў этнамузыколага Ірэны Катвіцкай, удзельнічала ў шоў “Я магу” ў 2015-м годзе з песняй абраду пахавання стралы, у 2016-м спявала на фестывалі “Камяніца”.
Сабраныя падчас канцэрту сродкi будуць выкарыстаны для аплаты паездкi на Euroradio Folk Festival, які пройдзе ў Маскве 26 – 28 траўня. Гэта некамерцыйная імпрэза, адкрытая платформа, дзе музыкі дэманструюць культуру сваіх краін. Сёлета, акрамя Беларусі, заяўлены ўдзельнікі з Балгарыі, Германіі, Іспаніі, Кітая, Карэі, Нарвегіі, Польшчы, Славеніі, Расіі, Фінляндыі, Харватыі, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі.
Падрабязней чытайце тут.
Алена Ляшкевіч

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.