XII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання»

XII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання»

12.03.2018 (абноўлена 25.04.2017)

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў запрашае прыняць удзел ў рабоце XII Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання», якая адбудзецца 27-29 красавіка 2018 г.

Статус БДУКМ як установы з трывалымі акадэмічнымі традыцыямі і сувязямі, якая дае рознабаковую гуманітарную адукацыю, забяспечвае канферэнцыі інтэгратыўны, антрапалагічны падыход да фальклору, які неабходны для яго захавання ва ўмовах глабалізацыйнага выкліку ХХІ стагоддзя.

Падчас канферэнцыі адбудуцца не толькі пленарнае і секцыйныя паседжанні, але і шэраг цікавых творчых мерапрыемстваў, сярод якіх наступныя:

Этнаграфічны канцэрт «Фальклор беларускай глыбінкі» 27 красавіка 18.00 (БДУКМ, аўд.123)

У практычнай прэзентацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны возьмуць вясковыя выканаўцы Усходняга Палесся: этнаграфічны гурт з вёскі Букча Лельчыцкага раёна; выканаўцы Цэнтральнай Беларусі: Іван Валынец (цымбалы), Уладзімір Версан (баян), Аляксандр Жук (скрыпка) з горада Вілейка Вілейскага раёна

Майстар-класы вядучых спецыялістаў у галіне даследавання ўсходне- і заходнееўрапейскіх народных спеўных, інструментальных, харэаграфічных традыцый 28 красавіка 10.30 – 13.00 (Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, вёска Азярцо Мінскага раёна (уваход па квітках касы музея):

Рэгіна ГАМЗОВІЧ (Мінск) Вопыт здымак фільма «Вяселле па-рáдзілавіцку» ў працэсе падрыхтоўкі дасье элемента НКС

Ірына ПАПОВА (Санкт-Пецярбург, Расія) З вопыту рэканструкцыі традыцыйнай гукавога асяродку рускай вёскі ў прасторы Дзяржаўнага мемарыяльнага гісторыка-літаратурнага і прыродна-ландшафтнага музея-запаведніка А.С.Пушкіна «Міхайлаўскае»

Таццяна ПЛАДУНОВА (Мінск) Вопыт мастацкай рэканструкцыі сямейна-абрадавай традыцыі беларусаў (на прыкладзе лельчыцкага вяселля) у навучальным працэсе ўніверсітэта культуры і мастацтваў

Фларыян КАРУБІ (Труа, Францыя) Рэгіянальная варыятыўнасць французскіх традыцыйных танцаў

Рэканструкцыя валачобнага абраду з гульнямі і танцамі 28 красавіка 16.00 (Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, вёска Азярцо Мінскага раёна (уваход па квітках касы музея) з удзелам гуртоў і выканаўцаў VIETAKH, ТАЛАКА, РАМЕ, СТРАЛА, ЭТНАСУПОЛКА, АГНЯВЕЦ, Уладзімір БЯРБЕРАЎ & Алена МЯЛЕШКА (ЛІЦЬВІНЫ), Наталля МАТЫЛІЦКАЯ, Дзяніс СУХІ, Стась ЧАВУС, Яўген БАРЫШНІКАЎ (Мінск), КАUKORAS (Вільнюс), ЯВАР (Мачулішчы)

Круглы стол па тэме «Вусная і нематэрыяльная спадчына еўрапейцаў у ХХІ стагоддзі: захаванне, аднаўленне, успрыманне» 29 красавіка 12.00 (Этна-кафэ «Грай», вул.Інтэрнацыянальная, 33)

ПРАГРАМА КАНФЭРЭНЦЫІ

Да канферэнцыі выдадзены зборніка навуковых прац «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання (памяці антраполага Зінаіды Мажэйкі)». 

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

INFORMATION LETTER


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.