Другі міжнародны фэст дударскіх рэгіёнаў на Глыбоччыне

Другі міжнародны фэст дударскіх рэгіёнаў на Глыбоччыне

06.02.2018 (абноўлена 10.05.2018)

Глыбокае запрашае на другі фэст дударскіх рэгіёнаў «Дударскі Рэй – 2018», які сёлета адбудзецца 4-6 траўня. Свята дуды пройдзе пад міжнародны акампаніямент запрошаных гасцей з розных дударскіх рэгіёнаў Польшчы, Славакіі, Чэхіі, Шатландыі, Латвіі, Бельгіі, Сербіі і Харватыі. У адрозненні ад дэбютнага фэсту, сёлета падзея стане ажно трохдзённай і абяцае сабраць шматлікіх прыхільнікаў гэтага старажытнага беларускага інструмента. Назва фестывалю ўзятая з верша Янкі Купалы:   

Важна рэй Ігнат Буйніцкі

Ў танцах нашых водзіць,

Аж здаецца – усё чыста

Хадыром з ім ходзіць…

Пад дуду і пад цымбалы

Топне, прыспявае...

Сцеражыцеся, ўсе людзі:

Беларус гуляе!

Верш Янкі Купалы прысвечаны Ігнату Буйнікаму, заснавальніку першай беларускай тэатральнай групы з Глыбоччыны, у складзе якой быў між іншым дудар – Адам Шульга. Дарэчы падчас фэсту плануецца ўшанаванне памяці Ігната Буйніцкага і Адама Шульгі як у Глыбокім, падчас адкрыцця фэсту ў Алеі славутых землякоў, так і на малой радзіме – у вёсцы Празарокі. Падзея адбудзецца ў межах больш маштабнай працы па адраджэнні дуды ў адным з найбольш дударскіх рэгіёнаў Беларусі і Паазер’я. Запланаваныя шматлікія канцэрты, парады, выставы і іншыя мерапрыемствы, падчас якіх рэй будзе весці менавіта беларуская дуда.

Спіс публікацый па выніках першага фэсту "Дударскі рэй" можна паглядзець тут. Суполка падзеі тут. 

Пасля завяршэння фэсту ў гэтым артыкуле з'явяцца спасылкі на лепшыя публікацыі пра падзею:

Упершыню на фэсце “Дударскі рэй” у Глыбокім загучала латышская дуда (+ФОТА, ВIДЭА)

У Глыбокім завяршыўся «Дударскі рэй»


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.