Першы сольны канцэрт полацкага фальклорнага гурта «Варган» ў Мінску

Першы сольны канцэрт полацкага фальклорнага гурта «Варган» ў Мінску

Полацкі гурт “Варган” выступіў 2 красавіка ў Мінску на Спеўным сходзе з Сержуком Доўгушавым. Імрэза прайшла ў кавярні “Грай”. Гучалі ў асноўным вясновыя і лірычныя песні. Ад большасці гуртоў-пераймальнікаў фальклору “Варган” адрозніваецца змяшаным дзявоча-хлапечым складам. Мужчынскія і дзявочыя галасы зліваюцца ў спевах з падводкай (тут можна паслухаць песню “Ой, у полю крынічэнька”).

Гэта быў першы сольны канцэрт гурта ў сталіцы. Палачане таксама далі майстар-клас па танцах і гульнях, а потым вучылі наведвальнікаў вясновым песням. Яшчэ да майстар-класу сыгралі некалькі танцавальных мелодый (відэа выканання найгрыша з вёскі Лявонпаль Мёрскага р.можна паглядзець тут).

У рэпертуары гурта – песні з усёй Беларусі, але вялікая частка з Падзвіння, дзе студэнты Полацкага універсітэта, з якіх пераважна і складаецца гурт, праходзяць этнаграфічную практыку. Некаторыя з песень, што прагучалі ў Мінску, самі спевакі і запісалі ад носьбітаў традыцый.

Мужчынскі склад гурта выканаў валачобную песню (відэа можна паглядзець тут).

Прагучала песня “Ой, ты кучар маладой” з в. Морач Клецкага р., запісаная Тамарай Барысаўнай Варфаламеевай (відэа можна паглядзець тут).

Песню “Што й з пад горкі” кіраўніца гурта “Варган” Вольга Емельянчык запісала ад сваёй бабулі з Добрушскага р. Вёска адселеная пасля Чарнобыльскай катастрофы, а песня працягвае жыць (відэа можна паглядзець тут).

Алена Ляшкевіч


Фотасправаздача:  "Варган" на спеўным сходзе з Сяржуком Доўгушавым

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.