Ваджэнне Куста ў в. Меркулавічы Чачэрскага р. 19 чэрвеня 2016 г.

Ваджэнне Куста ў в. Меркулавічы Чачэрскага р. 19 чэрвеня 2016 г.

19 чэрвеня, на першы дзень Троіцы, у Меркулавічах Чачэрскага раёна вадзілі Куста. На маладую дзяўчыну, якая сёлета скончыла школу, навязалі зеляніны столькі, што ісці яна магла толькі з дапамогай сяброўкі. Зрабілі вялікі вянок, які неслі за кустом асобна. Вядучы куста па вёсцы, зайшлі паспяваць на падворак, дзе гаспадары вынеслі на вуліцу стол і падрыхтавалі пачастунак. Вялікі вянок пусцілі на ваду. Потым куміліся: прасілі адно ў аднаго прабачэння, цалаваліся тры разы праз вянок, зняты з галавы, праходзілі за рукі пад звязанымі бярозкамі.

У Меркулавічах амаль не засталося мясцовых старажылаў, якія б добра памяталі, як вадзілі Куст даўней. Абрад адноўлены дзякуючы работнікам культуры, якія паспелі апытаць носьбітаў традыцый, што ўжо памерлі. Жыхары Меркулавічаў узгадваюць абыход вёскі з Кустом, але не памятаюць кумлення і кідання на ваду вялікага вянка.

Алена Ляшкевіч


Фотасправаздача:  Абрад "Ваджэнне Кусты" ў в. Меркулавічы Чачэрскага р. 19 чэрвеня 2016 г.

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.