Фотавыстава "Сула. Непарыўнае" М. Бацюковай у дворыку Нацыянальнага гістарычнага музеяАфіцыйнае адкрыццё фотавыставы "Сула. Непарыўнае" Марыны Бацюковай і арт-прасторы ў дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея як такой адбудзецца 18 траўня а 17.00. Але выстава ўжо дасяжная для агляду, музей запрашае. Марына Бацюкова займаецца дакументальнай і канцэптуальнай фатаграфіяй. “Асноўныя тэмы фотадаследаванняў – штодзённасць, псіхалагічны стан асобы, стасункі чалавека з навакольным асяроддзем і паводзіны чалавека ў грамадстве” – паведамляецца ў прэс-рэлізе выставы. Марына кажа “Па інтарэсе грамадства да сацыяльных праектаў можна судзіць аб яго сталасці. “Сула. Непарыўнае” – гэта сацыяльны праект з этнаграфічным складнікам”. Фатографка трапіла на абрад пахавання стралы ў вёску Стаўбун Веткаўскага раёна ў 2013 г. разам з кафедрай этналогіі і фальклору БДУКіМ. Удзельнічала ў свяце і ў наступныя гады, наведала вёску Неглюбка таго ж раёна. Марына Бацюкова адкрытая да прапаноў аб далейшым экспанаванні выставы. Абрад ваджэння і пахавання стралы ў в. Казацкія Балсуны Веткаўскага раёна (зусім недалёка ад мясцін, дзе здымала свой праект Марына Бацюкова) мае статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі. Алена Ляшкевіч Фотасправаздача: Фотавыстава "Сула. Непарыўнае" М. Бацюковай у дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея Форум для отзывов 11 не существует. |
|