Памінанне продкаў на могілках Лельчыцкага і Калінкавіцкага раёнаў

Памінанне продкаў на могілках Лельчыцкага і Калінкавіцкага раёнаў

Асноўнае вясновае памінанне продкаў на могілках не па ўсёй Беларусі прымяркоўваецца да Радаўніцы. Урачыстае наведванне могілак можа прыпадаць на першы ці другі дзень Вялікадня, паслявелікодны чацвер, панядзелак ці чацвер на Фаміным тыдні.

У в. Данілевічы Лельчыцкага раёна двое могілак: у цэнтры вёскі і на ўскрайку. Ля могілак на ўскрайку – борць. На могілкі ідуць на першы дзень Вялікадня, нясуць асвечаную ежу: яйкі, булкі, цукеркі. Уваходзячы на могілкі і пакідаючы іх хрысцяцца, часам чытаюць кароткую малітву. Да Вялікадня помнікі ўжо прыбраныя новымі стужкамі і ручнікамі (нават сустракаюцца даматканыя). Новыя фартушкі на драўляныя крыжы, што стаяць на ўскрайку могілак, павязваюць на першы дзень Вялікадня. Сустракаюцца фота жанчын у хустках, з пацеркамі.

У в. Крышычы Калінкавіцкага раёна стары тэкстыль не выкідаюць, вешаюць на агароджу могілак. На помніках сустракаюцца фота і жанчын, і мужчын у галаўных уборах. Ля адной магілы зафіксаваны вербы ў вазоне, мабыць, пастаўленыя яшчэ ў Вербную нядзелю. Часам гранітныя помнікі абвязваюць стужкамі ці кавалкамі тканіны.

У в. Пеніца Калінкавіцкага раёна таксама сустракаюцца фота і жанчын, і мужчын у галаўных уборах. Пасля вялікадня на помніках павязаныя новыя тэкстыльныя вырабы.

Звычайна для фота на помнік абіраюць выяву, дзе памерлы яшчэ нестары, але ўжо і не малады. Мужчынам у пахавальных бюро ў апошнія гады “дамалёўваюць” гарнітуры з гальштукамі, якіх тыя маглі ніколі і не насіць.

Алена Ляшкевіч


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.