Паседжанне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны

Паседжанне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны 28 красавіка 2016 г. у Міністэрстве культуры адбылося паседжанне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. Прынята рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці наступным элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны:

“Неглюбскія тэкстыльныя традыцыі Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці”
Элемент НКС прадставіла Смірнова Ірына Юр’еўна – навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

“Традыцыя памінання продкаў аграгарадка Раздзялавічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці”
Элемент НКС прадставіла Людміла Генрыхаўна Рабцэвіч – кіраўнік народнага фальклорна-этнаграфічнага гурта “Завіца” Раздзялавіцкага СДК і эксперт Валодзіна Таццяна Васільеўна – доктар філалагічных навук, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

“Абрад заклікання дажджу ў вёсцы Стары Дзедзін Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці”
Прадстаўлялі элемент НКС Цішкевіч Алена Васільеўна – вядучы метадыст Магілёўскага абласного метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы і ўдзельнікі фальклорна-аўтэнтычнага гурта “Астранка” Старадзедзінскага сельскага клуба, сярод якіх былі прадстаўніцы старэйшага пакалення носьбітаў абраду з вёскі Стары Дзедзін – Асіпенка Зінаіда Васільеўна, 1930 г. н., і Брыкава Галіна Васільеўна, 1941 г. н., што перанялі абрад па спадчыне ад сваіх продкаў.

Віншуем прадстаўнікоў супольнасцей, якія захоўваюць культурную спадчыну сваёй мясцовасці, спецыялістаў і экспертаў, якія працавалі над падрыхтоўкай дакументаў і матэрыялаў для ўключэння гэтых элементаў ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.