Абрад гукання вясны "ЧЫРАЧКА" у Тонежы Лельчыцкага раёна

Абрад гукання вясны "ЧЫРАЧКА" у Тонежы Лельчыцкага раёна       Штогод у апошні дзень Масленічнага тыдня ў аграгарадку Тонеж Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці адзначаюць свята “Чырачка”. 
      Падчас сёлетняга святкавання, якое прыпадае на 13 сакавіка, як і многа дзе ў нашай краіне, у Тонежы праводзяць зіму, спальваюць яе пудзіла на вогнішчы, гукаюць вясну. Адметнасць мясцовага свята складаюць печыва ў выглядзе птушкі -“чырачкі”, ад якой і атрымаў назву сам абрад, старажытныя абрадавыя спевы, карагоды і гульні, а таксама елачка, якую напачатку пад песні ўпрыгожваюць, а напрыканцы святкавання, што адбываецца на ўзвышшы каля вёскі - “Чарнычовых горах”, замацоўваюць на самым высокім дрэве. 
      Унікальнасць гэтага свята стала асновай таго, што ў студзені гэтага году Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры падтрымала прапанову аб наданні статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь абраду гукання вясны “Чырачка”

Глушэц І. В, метадыст па этнаграфіі і фальклору
Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці.

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.