Экспедыцыйныя выезды ў Талачынскі і Бярэзінскі раёны

Экспедыцыйныя выезды ў Талачынскі і Бярэзінскі раёны

У снежні 2015 г. дзякуючы тэхнічнай падтрымцы Інстытута культуры Беларусі адбыўся шэраг экспедыцыйных выездаў. Былі даследаваны вёскі Звянячы, Абольцы і Гаршэўшчына Талачынскага раёна, Чыжаха, Якшыцы і Любушаны Бярэзінскага, i Басценавічы Мсціслаўскага.

Фотасправаздачу з Бярэзінскага раёна можна паглядзець тут.

Выяўлена, што ў памяці жыхароў вёсак Чыжаха, Якшыцы і Любушаны Бярэзінскага раёна захоўваюцца звесткі пра абрад “Цягнуць каляду на дуб”, які ўзяты пад ахову дзяржавы ў в. Новіны гэтага ж раёна. Звесткі аб даўнейшым бытаванні абрада выяўленыя экспедыцыяй РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” 2011 г. і на тэрыторыі Клічаўскага раёна. У 2015 г. работнікі культуры рэканструявалі абрад у Клічаве.

Фотасправаздачу з Талачынскага раёна можна паглядзець тут.

Фрагмент аповяду Шчэрбы Валянціна Аляксандраўна 1930 г. н. з в. Звянячы Талачынскага раёна (нар. у в. Запруддзе Віцебскага р.):

Пра калодкі

Як самае яркае абрадавае дзеянне на Масленку Валянціна Аляксандраўна назвала цяганне калодак. Іх вешалі усе ўсім, незалежна ад полу і матрыманіяльнага статусу, не вешалі толькі малым дзецям. Часцей вешалі жанчыны мужчынам і наадварот. Жанчынам у якасці калодкі маглі павесіць на стужцы на шыю бутэльку адзекалону, мужчынам – шкарпэткі. Часта вешалі калодкі адны адным калегі <на Аршанскім льнокамбінаце>. Жонкі да гэтага не раўнавалі: “У нас такіх раўнівых баб не было”. Пасля узаемнага вешання калодак на працы ладзілі агульнае застолле.

Валянціна Аляксандраўна ўзгадала, як радаваўся яе бацька, калі яе маці павесіла яму “калодку” са шкарпэткамі <у в. Запруддзе Віцебскага р.>.

Катанне на конях

-         Што на Масленку рабілі, акрамя калодак?

На конях дзяцей каталі. Запрягаюць такую тарантайку, панасадзюць туда дзяцей. Аглоблю, дугу ўкрашалі лентачкамі ўсякімі. То там які ласкуточак – якія там ленты былі да вайны? Я ня помню. Ласкуточкі гдзе-та чаво-та атарвалі. Дажа дзелалі з бумагі такія цвяточкі. Цвяточак завяжуць, ён такі длінненькі балтаецца, на аглаблю вешалі і дзяцей каталі.

-         А бубеньчыкі мацавалі?

Не помню бубеньчыкаў. Бубеньчыкі – эта была на свадзьбу. Калі ехала свадзьба забіраць маладую, то ехалі з бубеньчыкамі.

-         А на Масленку куды тых дзяцей вазілі?

Проста па уліцы пакатаюць. Адніх садзілі, патом другіх. Дзядок які добранькі найдзецца, пакатаець.

-         А хто таму дзядку каня украшаў?

Жанчыны украшалі.

Весела очэнь была. Сані, запрагалі тройку. Нас садзілі, я не хвалюся, я харашо очэнь пела. Мяне пасадзяць, і да самых Лётцаў давязуць. І дзе тыя Лётцы! І с адтуль прывязуць. А тагда сьледуюшчых содзюць. А там сьледуюшчых. Адзін раз нас завёз аж у Шэвенку. Озера замёрзшае, і он нас па озеру катаў. Нас нескалька дзеўчонак была.

Катанне з гор

-         А з гор каталіся?

Ну, з гор каталіся, эта на эціх… У нас <у в. Запруддзе Віцебскага р.> вазок усьцянуць, пряма на кладбішче, гара, каля нашага агарода, па ўзводу, і на ту сторану аж Двіны пераязжалі. Раньшэ ж лёд быў, дзеткі маі… Мужыкі хадзілі лёд этат резалі, і лёд вазілі, дзелалі леднікі такія, штобы малако можна была храніць. І вот мужыкі ідуць, лёд пілой распілівалі, і такія бальшые груды накладзёт на санкі, тут его сложаць, ілі апілкамі, ілі кастрой, хадзілі, дзе мяльле было… У каго не была апілак, то кастрой. Кастрой пасыпюць, лёд паложаць, тады снова кастрой. І вот эта лядоўня ўсё лета малако.

-         А хто катаўся? Дзеці, ці маладзёж?

Мы каталіся, у каго нага, у каго рука балтаецца, і нікагда палома ні ў каго не была. Дзядзька мой ужо жанаты быў. Усьцянуць вазок эты, мужыкі ж, хлопцы ўсцягваюць, глабель не было, не знаю, як гэта ўсцягваюць. Усцянуць, паставяць, не успеюць эты вазок стаць, як мы ўжо як мухі туда. Ў каго нага баўтаецца, у каго рука балтаецца, і нікагда ніхто нічаго не паламаў.

-         Дык гэта воз як каня запрагалі?

Да, вазочак такі. Маладых вазілі, свадзьбу такое во.

-         Дык гэта раз толькі скацяцца?

Які раз! Як начнуць с утра – і да самага вечара, а можа да цямна.

-         А хто яго цягаў?

Большыя хлопцы, усе цягалі.

-         І дзеўкі?

Дзеўкі, усе.

Алена Ляшкевіч


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.