Як адсвяткаваць Багач

Як адсвяткаваць Багач

Да дня восеньскага раўнадзенства ў народным календары прымеркавана свята Багач. Згадкі свята сустракаюцца на тэрыторыі Магілёўскай, Гродзенскай, Мінскай абласцей (падрабязней тут). Гэта свята ўвайшло і ў гарадскі побыт аматараў фальклору. 24 верасня адбудзецца фэст “Багач” у мінскім клубе Рэпаблік. Яго распачнуць гурты Студэнцкага этнаграфічнага таварыства з восеньскай містэрыяй. Выступяць гурты “Стары Ольса”, “Irdorath”, “Rokash”.

Трэцім разам Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ладзяць Багач у Вязынцы. Сёлета свята адбудзецца 27 верасня, у адзін дзень з Узвіжаннем.

У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая (“к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата”) і першаму запальванню хатняга агменю – васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года, што прыносіць у дом багацце і шчасце.Абрад скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы, сямейнага ладу.
У гэтым годзе на свяце праспяваюць урачыстыя дажынкавыя песні гурты Рутвіца, Мярэжа, Горынь, Дайнава і Варган, а танцавальную вечарынку зладзяць музыкі і танцоры клуба традыцыйнага танца Сіта. Акрамя таго, на свяце будзе працаваць дзіцячая пляцоўка з рознымі радасцямі, а для дарослых запланаваныя тэматычныя лекцыі і майстар-класы. Як заўжды, будзе дзейнічаць традыцыйная кухня і кірмаш.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.