Cвята народнай творчасці “Траецкі карагод на Веткаўшчыне”

Cвята народнай творчасці “Траецкі карагод на Веткаўшчыне”

На Веткаўскай зямлі ў дзень праваслаўнага свята Тройцы (31 мая 2015) адбылося ўжо шостае па ліку адкрытае раённае свята народнай творчасці “Траецкі карагод на Веткаўшчыне”. Акрамя гаспадароў удзел у свяце прынялі суседнія раёны: Буда-Кашалёўскі, Кармянскі, Чачэрскі і Гомельскі. Кампетэнтнае журы, у склад якога былі запрошаны супрацоўнікі Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці, ацаніла творчасць удзельнікаў свята ў намінацыях “фальклорны калектыў”, “гарманісты”, “салісты народнай манеры выканальніцтва”, “тэатральны жанр малой формы”, “гурткі прыкладнога мастацтва”, “майстры народных промыслаў”, “выканальнікі народнага побытавага танца”, “прыпевачнікі”. Пераможцы адзначаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

Ірына Глушэц, загадчык аддзела народнай традыцыйнай культуры ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці”


Фотасправаздача:  Cвята народнай творчасці “Траецкі карагод на Веткаўшчыне”

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.