Юр’е ў в. Пагост Жыткавіцкага раёна

Юр’е ў в. Пагост Жыткавіцкага раёна

Святкаванне Юр'я ў Пагосце пачалося каля 9-й гадзіны раніцы. Галоўная захавальніца, Кацярына Аляксееўна Панчэня, кажа, што раней не пачыналі так рана.

Ранні пачатак звязаны з тым, што ў гэты дзень у Пагосце праходзіў абласны семінар “Стан элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якія знаходзяцца на тэрыторыі Гомельскай вобласці і ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, з дэманстрацыяй абраду “Юраўскі карагод” в. Пагост Жыткавіцкага раёна”.

Ужо каля 10.30 ля клуба пачаўся канцэрт гуртоў з іншых раёнаў, што адцягнула ад абыходу двароў частку ўдзельнікаў свята. Гурт “Міжрэчча”, што выконваў абрад, не паспеў прайсці ўсю вёску.

Грамадскі эксперт па НКС Рэгіна Гамзовіч заўважыла, што сцэнічную творчасьць не выпадае спалучаць з абрадавай, бо сцэна разбурае канву абрадавай традыцыі. Тут ня варта імкнуцца да неапраўданай маштабнасьці. Іншая рэч — запрасіць, скажам, адзін гурт з адной з вёсак Тураўшчыны, каб той паўдзельнічаў у Юр’еўскім карагодзе ў Пагосце ды аднавіў па ўспамінах старажылаў штогадовае святкаванне ў сябе. 

Алена Ляшкевіч


Фотасправаздача:  Юр’е ў в. Пагост Жыткавіцкага раёна

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.