Масленка ў в. Обчын Любанскага р-на

Масленка ў в. Обчын Любанскага р-на

22 лютага ў в. Обчын Любанскага раёна адсвяткавалі Масленку. Падчас мерапрыемства можна было атрымаць уяўленне пра масленічныя абрады, што бытавалі ў шэрагу вёсак раёна. Звесткі пра даўнейшыя звычаі сабралі загадчык арганізацыйна-творчага аддзела Любанскага раённага дома культуры Сяргей Георгіевіч Выскварка і дырэктар сельскага клуба в. Закальное Надзея Кірылаўна Мірэйчык. Матэрыял запісваўся ад носьбітаў 1910-х гадоў нараджэння, якіх сёння сярод нас ужо няма. Бабулі, народжаныя ў 1930-х гадох, некаторых з гэтых звычаяў не памятаюць. Можна сказаць, што Масленка ў поўным выглядзе захоўваецца ў Любанскім раёне дзякуючы высілкам работнікаў культуры.

Алена Ляшкевіч


Фотасправаздача:  Масленка ў в. Обчын Любанскага р-на

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.