Каляды ў в. Віркаў Клічаўскага раёна

Каляды ў в. Віркаў Клічаўскага раёна

Сёлета ў Клічаўскім раёне калядныя гурты «Куры» і «Цыганы» хадзілі толькі ў Віркаве. У калядным гурце кураўбыло 5 чалавек. Зараз дзяцей вельмі мала. Проста катастрафічна мала. Хадзіць пачалі у 16.00. Людзі былі вельмі рады дзецям. Асабліва бабулькі. Адна з іх, Марыя Кавалёва, нават расплакалася і прапела дзецям свой варыянт песні “Куры”. Бабуля Надзея Каледзіч ўспомніла, што куры рабілі шасціпрамянёвую зорку з абразом Божай Маці і свечкай у нішы і хадзілі з гэтай зоркай. Дзеці хадзілі доўга, да самых пацёмкаў, стаміліся, надвор’е было дрэннае.

Таксама хадзілі цыганы са званком, са ўсімі персанажамі – цыганкай, цыганом, прыдуркам, маладой і маладым, панічом і паненкай. Цыганкай была Васькова Жана Міхайлаўна – загадчыца Віркаўскага сельскага клуба. Яна і арганізавала цыганоў сёлета. Цыганы хадзілі з 18.00 да 23.00. Людзі чакалі гэты гурт, а да каго не дайшлі, вельмі пакрыўдзіліся. Спадабалася ўсім – і дарослым, і дзецям, і жыхарам вёскі. У планах – валачобніцтва ў велікодны панядзелак.

Жана Ачыновіч


Фотасправаздача:  Калядаванне (гурты "Куры" і "Цыганы") у в. Віркаў Клічаўскага р-на

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.