Залік па народным танцы ў БДУКіМ

Залік па народным танцы ў БДУКіМ

23 снежня 2014 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў прайшоў адкрыты залік 503-й групы кафедры этналогіі і фальклору па народным танцы (выкладчык – Мікола Козенка). Студэнты вывучалі танец толькі 1 семестр, але нават за такі кароткі час дасягнулі добрых вынікаў. Пераймалі традыцыйныя танцавальныя крокі, вучыліся аднаўляць танцы па схемах і відэозапісах. На заліку кожны са студэнтаў групы паказаў уласную пастаўленую праграму сольных, парных і гуртавых танцаў. Юлія Бенько абапіралася на танцавальны матэрыял сваіх родных мясцін – Акцябрскага раёна, астатнія працавалі з танцамі розных мясцовасцяў, запісанымі ўласнаруч ці ўзятымі з надрукаваных крыніц, асабістага архіву Міколы Козенкі.

Алена Ляшкевіч


Фотасправаздача:  Залік па традыцыйным танцы ў БДУКіМ

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.