Пакроўскі фестываль у Вільні

Пакроўскі фестываль у Вільні

У Вільні прайшоў фальклорны фестываль "Пакроўскія званы". Сяргей Выскварка арганізаваў ад Беларусі выступ гурта "Чабатухі" з вёскі Сташаны Пінскага раёна. З'ехаліся выканаўцы з розных рэгіёнаў Літвы, Расіі, з Грузіі і нават з Галандыі.

Беларускія бабулі былі найстарэйшымі ўдзельніцамі фестывалю. Каля паловы выступоўцаў складалі дзіцячыя гурты.

Акрамя спеваў, бабулі са Сташанаў паказалі на сцэне фрагменты дажынак і вясельнага абрадаў. Вяселле ў Сташанах завяршалася разгулам: госці білі ў хаце посуд, ламалі мэблю пад адмысловыя прыпеўкі. Карнавал, парушэнне парадку характэрныя для абрадаў, што пазначаюць мяжу часу: на Каляды, у час паміж старым і новым годам, на Масленку, паміж зімой і вясной. І, канечне, на вяселлі, паміж старым, дашлюбным, і новым, сямейным, жыццём маладых.

 

Алена Ляшкевіч


Фотасправаздача:  Пакроўскі фестываль у Вільні

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.