Традыцыйныя танцы на вольным паветры

Традыцыйныя танцы на вольным паветры

Працягваюцца традыцыйныя танцы па нядзелях у Верхнім горадзе (Мінск), на пляцоўцы за Дзіцячай філармоніяй. Грае капэла традыцыйнай музыкі "На таку". Музыкі прыходзяць а шостай вечару, танцоры збіраюцца бліжэй да паловы на сёмую. Кожны ахвочы можа далучыцца і вывучыць некалькі беларускіх, украінскіх, балтыйскіх, польскіх і нават французскіх танцаў. Перавага аддаецца ўсё ж беларускім танцам і танцам іншаземнага паходжання, што замацаваліся ў сялянскім побыце на тэрыторыі нашай краіны ў канцы ХІХ – сярэдзіне ХХ стагоддзяў.

Сустрэчы адбываюцца амаль штонядзелі. За навінамі можна сачыць у суполцы "Беларускія народныя танцы" ў Кантакце.

Алена Ляшкевіч


Фотасправаздача:  Традыцыйныя танцы ў Верхнім горадзе 3 жніўня 2014 г.

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.