Спеўны стыль Тураўскага міжрэчча Прыпяці – Сцвігі аг. Рычоў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці

Спеўны стыль Тураўскага міжрэчча Прыпяці – Сцвігі аг. Рычоў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці

Спеўны стыль Тураўскага міжрэчча Прыпяці – Сцвігі прэзентуецца песнямі аграгарадка Рычоў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Носьбітамі спеўнага стылю з’яўляюцца жыхары аг. Рычоў старэйшага і сярэдняга пакаленняў, больш шырока прэзентуюць дадзеную традыцыю ўдзельнікі народнага фальклорнага ансамбля «Дубравіца» Рычоўскага цэнтра традыцыйнай культуры.

Песенная спадчына аг. Рычоў прадстаўлена як у традыцыйнай стыхійнай форме выканання (у час разнастайных свят, традыцыйных “бясед”), так і ў сучаснай канцэртна-арганізаванай форме (дзейнасць ансамбля «Дубравіца»). Акрамя жанраў традыцыйнага каляндарна-земляробчага цыклу (калядныя, веснавыя песні), надзвычай поўна прысутнічае вясельны цыкл, у т. л. каравайныя песні.

З традыцыйных меладыйных стыляў прадстаўлены і адзіночныя, і сумесныя спевы, у сумесных спевах – аднагалосныя ў сваёй аснове формы ўнісонна-гетэрафонных спеваў і формы шматгалосных ў сваёй аснове спеваў з падводкай.

Аднагалосныя ўнісонна-гетэрафонныя спевы праяўляюцца ў песнях каляндарна-абрадавых, вясельных і “лесавых”, што выконваюцца ў лесе пры зборы грыбоў, ягад, калі грабуць сена. Спевы з падводкай прадстаўлены песнямі, якія адносяцца да пазабрадавага жанру. Асаблівасцю спеўнага стылю выканання з’яўляецца яшчэ і тое, што песні спяваюцца сумесна жанчынамі і мужчынамі.

Лакальная супольнасць паважліва ставіцца да зберажэння і трансляцыі сваёй спеўнай традыцыі, спрыяе яе захаванню і лічыць яе сваёй духоўнай каштоўнасцю.
Дадзенаму элементу нематэрыяльнай культуры 22 студзеня 2014 г. на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь было прынята рашэнне надць статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.