Вясновы абрадавы карагод “Стрылка” в. Бездзеж Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці

Вясновы абрадавы карагод “Стрылка” в. Бездзеж Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці

Ваджэнне вясновага абрадавага карагода “Стрылка” адбываецца штогод на першы дзень Вялікадня пасля вялікоднай вячэрняй службы ў царкве, якая называецца «Нешпар» (па-мясцоваму) і доўжыцца 40-60 хвілін.

Паля службы жыхары вёсак Бездзежскага сельскага савета збіраюцца для здзяйснення абраду на вясковай плошчы (па-мясцоваму – «місці») перад царквой. Бацюшка акрапляе ўсіх святой вадой. “Завадатар”, функцыю якога некалькі гадоў выконвае адзін і той жа чалавек, або самая старэйшая і паважаная жанчына (якая замужам і мае дзяцей, а таксама добра ведае, як завесці карагод) ставіць «зырнятак» (маленькіх дзетак) у выглядзе трохвугольніка. Дзеці ў сваіх групках стаяць на адным месцы, а астатнія ўдзельнікі карагода злучаюць рукі і рухаюцца па сонцу, агінаючы “зярняткі” у выглядзе падковы і выконваюць карагодную песню у спакойным, працяжным тэмпе.

Абрад захоўвае выкананне рэдкага спеву карагоднай песні “Ты лыты, лыты стрылка”.

Для ўдзелу ў абрадзе мясцовыя жыхары старанна рыхтуюцца, апранаюць традыцыйны бездзежскі строй.

Абрад перадаецца з пакалення ў пакаленне шляхам непасрэднага ўдзелу ў ім усёй вясковай супольнасці, перадаецца ў школах народнай творчасці раёна, фальклорных гуртках.

Практыка здзяйснення абраду не перапынялася з даўніх часоў. Мясцовая супольнасць лічыць дадзены абрад вялікай каштоўнасцю, вартай захавання і перадачы.
Дадзенаму элементу нематэрыяльнай культуры 22 студзеня 2014 г. на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь было прынята рашэнне надць статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.