Урачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст)

Урачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст)

Гісторыя масавых паломніцтваў да абраза Маці Божай Будслаўскай пачалася пасля з’яўлення ў Будзе ў 1613 г. цудатворнага абраза Божай Маці і з цудамі, якія сталі здарацца ў касцёле пасля з’яўлення тут абраза. Дзякуючы распаўсюджванню звестак пра цудадзейны абраз Маці Божай, вернікі ва ўсе часы прыязджалі для пакланення і ўшанавання.

Першае афіцыйнае паломніцтва ў Будслаў адбылося ў 1992 г. З гэтага часу штогод адбываецца Будслаўскі фэст – урачыстасць ушанавання культу Маці Божай Будслаўскай – апякункі Беларусі. Урачыстасць праходзіць 2 ліпеня, а святкаванне – у першую суботу ліпеня.

Напярэдадні Будслаўскага фэста адбываецца перэгрынацыя копіі абраза Божай Маці Будслаўскай. Перад галоўным набажэнствам апоўначы праходзіць тысячная працэсія са свечкамі, што сімвалізуе неўміручасць каталіцкіх традыцый нашых продкаў. На свяце выяўляюцца элементы каталіцкай культуры як часткі народнай культуры.

Ва ўшанаванні цудадзейнага абраза ўдзельнічае дзясяткі тысяч людзей з усіх куткоў беларускай зямлі, а таксама Расіі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Славеніі, Украіны. Урачыстасць у Будславе паказвае вялікае прызнанне і ўсведамленне насельніцтвам краіны перавагі хрысціянскіх каштоўнасцей, раскрывае духоўную прыгажосць гэтага свята. Назіраецца прыязнасць і ўзаемаразуменне святароў і прыхаджан розных канфесій, што працягвае беларускую традыцыю рэлігійнай талерантнасці і дазваляе пазбегнуць якіх бы то не было рэлігійных канфліктаў у нашай краіне.  

Дадзенаму элементу нематэрыяльнай культуры 22 студзеня 2014 г. на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь было прынята рашэнне надць статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.