Абрад “Насіць намётку” в. Папшычы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці

Абрад “Насіць намётку” в. Папшычы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці

Штогод на свята Спаслання Духа Святога на апосталаў па календары каталіцкай канфесіі (“Зялёныя свёнткі”) жыхары вёскі Папшычы, што на Глыбоччыне, збіраюцца, каб “пранесці намётку”. Дадзеная традыцыя з’яўляецца мадыфікацыяй старажытнага абыдзённага абраду.

Абрадавая дзея распачынаецца адмысловым спевам (“Królu nieba wysokiego”), пасля чаго разгортваецца адрэз палатна – намётка – і прысутныя кладуць на яе грашовую ахвяру. Намётку праносяць над маленькімі дзецьмі і іх бацькамі, што, як лічаць у вёсцы, дадатна ўплывае на іх здароўе і дабрабыт. Працэсія з разгорнутым палатном (даўжыня тканіны прыкладна 6 м) накіроўваецца да капліцы на могілкі, дзе адбываецца яго асвячэнне і ахвяраванне касцёлу.

Намётка ўспрымаецца мясцовымі жыхарамі як калектыўная ахвяра, якая здзяйсняецца для падтрымання паспяховага існавання супольнасці і заклікана для засцярогі вяскоўцаў ад магчымых катаклізмаў. Вяскоўцы падтрымліваюць веру ў незвычайную моц намёткі, у тое, што яна ахоўвае ўсю вёску. Акрамя таго, абрад  звязаны з ушанаваннем продкаў. Практыка здзяйснення абраду ў Папшычах нават у самыя неспрыяльныя часы для традыцыі ніколі не перапынялася.

Дадзенаму элементу нематэрыяльнай культуры 22 студзеня 2014 г. на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь было прынята рашэнне надць статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.