Традыцыя вырабу валёнак у Міёрскім раёне Віцебскай вобласці

Традыцыя вырабу валёнак у Міёрскім раёне Віцебскай вобласці
На Міёршчыне традыцыя вырабу валёнак перадаецца ў сем’ях ад пакалення да пакалення. Валёнкі валяюць з авечай воўны, якую стрыгуць у адпаведны час, восенню ці вясной, каб была неабходнай даўжыні. Воўну не мыюць, каб лягчэй збівалася. Адметнасцю тэхналагічнага працэсу з’яўляецца тое, што носьбіты традыцыі карыстаюцца арыгінальнымі прыладамі працы, якія не змяніліся за апошнія 100 год, захоўваюць лакальныя назвы гэтых інструментаў: напрыклад, «чохры» (дошкі з набітым дротам для расчэсвання воўны). 

Увесь працэс вырабу валёнак адбываецца ўручную паступова і доўга, спачатку шляхам скручвання загатовак для валёнак у розных кірунках, абстуквання, перыядычнага змочвання цёплай вадой, а затым – для надання формы і памеру – унутр загатовак устаўляюцца самаробныя драўляныя калодкі і кліны. Пасля таго, як сцячэ вада, валёнкі ставяцца на печ для прасушкі. Некаторыя з іх на пятцы абшываюцца скурай, каб даўжэй праслужылі. У наш час на Міёршчыне выраб валёнак ажыццяўляецца для ўласнага выкарыстання майстроў, а таксама па замове аднавяскоўцаў, для прыезжых гасцей. 

Дадзенаму элементу нематэрыяльнай культуры 22 студзеня 2014 г. на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь было прынята рашэнне надць статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.