Абрад «Провады русалкі» вёскі Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці

Абрад «Провады русалкі» вёскі Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці

Абрад «Провады русалкі» звязаны з заканчэннем святкавання Русальнага тыдня на восьмым тыдні пасля Вялікадня. Абрад праводзіцца штогод у нядзелю пасля Тройцы.

У абрадзе ўдзельнічае практычна ўсё насельніцтва вёскі Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці розных узроставых і сацыяльных груп, якія з нецярпеннем і радасцю чакаюць провадаў русалкі.

Удзельнікі традыцыйнага абраду апранаюцца ў святочнае адзенне, плятуць вянкі, рыхтуюць кветкі і ідуць вялікім ходам на ўскрай вёскі да поля, спяваючы абрадавыя песні, – праводзяць русалку (звычайна маладую незамужнюю дзяўчыну), каб прагнаць яе ў жыта, асвяціць сарваную з яе зеляніну і вянок, павадзіць карагоды і паскакаць праз вогнішча.

Абрадавая дзея звязана са спецыяльнымі абрадавымі атрыбутамі: касцюмам, вялікім і маленькімі абрадавымі вянкамі, якія «асвячаюць» над полымем, разрываюць і раздаюць жыхарам і ўсім прысутным на добры ўраджай.

Абрад «Провады русалкі» з’яўляецца актуальнай культурнай з’явай, перадаецца з пакалення ў пакаленне і прызнаецца супольнасцю сваёй нематэрыяльнай каштоўнасцю. Удзельнікамі абраду з’яўляецца не адно пакаленне вяскоўцаў. Жыхары вёскі Вялікі Бор, бліжэйшых вёсак, раённага цэнтра прыязджаюць сюды штогод, каб прыняць удзел у традыцыйным абрадавым дзеянні. Дзеці і ўнукі старэйшых жанчын-носьбітак ведаюць гісторыю ўзнікнення свята, дапамагаюць сваім матулям і бабулям


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.