Абрад "Насіць намётку" (в. Папшычы, Глыбоцкі р-н, Віцебская вобл.)

Абрад "Насіць намётку" (в. Папшычы, Глыбоцкі р-н, Віцебская вобл.)

Штогод на свята Спаслання Святога Духа на апосталаў "Зялёныя свёнткі" жыхары вёскі Папшычы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці збіраюцца для здзяйснення абраду "Насціь намётку", які распачынаецца адмысловым спевам, пасля чаго разгортваецца адрэз палатна – н­амётка. На яе кладуць ахвяру, праносяць над маленькімі дзецьмі і іх бацькамі. Працэсія з разгорнутай намёткай (даўжыня тканіны прыкладна 6 м) накіроўваецца на могілкі. Там адбываецца асвячэнне намёткі і яе ахвяраванне касцёлу.

Здзяйсненне абраду ўяўляе сабой калектыўнае ахвяраванне вышэйшым сілам. Намётка ўспрымаецца як калектыўны дар усіх жыхароў вёскі для падтрымання паспяховага існавання мясцовай грамады.

Абрад "Насіць намётку" спалучаецца з культам шанавання продкаў, спрыяе выхаванню ў новых пакаленняў паважлівых адносінаў да дзядоў і захаванню сваёй культурнай адметнасці. Вяскоўцы вераць у моц намёткі і ў тое, што яна ахоўвае іх вёску.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.