АБРАД "НАМСКІ ВЯЛІКДЗЕНЬ" (в. Аброва, Івацэвіцкі р-н, Брэсцкая вобл.)

АБРАД "НАМСКІ ВЯЛІКДЗЕНЬ" (в. Аброва, Івацэвіцкі р-н, Брэсцкая вобл.)

“Намскі” – такога слова ў слоўніку не знойдзеш. Але для жыхароў вёскі Аброва яно ёсць і мае вялікі сэнс. “Намскі” – значыць намі заложаны, нам дадзены.

Абрад праводзіцца ў чацвер Велікоднага тыдня, з’яўляецца адметным праяў­леннем лакальнай культурнай традыцыі в. Аброва Івацэвіцкага раёна. Ён належыць да так званых «заветных празнікаў» ці аброчных дзён, свят, якія былі ўстаноўлены па абяцанні як падзяка або аброк Богу за дапамогу жыхарам вёскі пры ўзнікненні эпідэмій, мору, засухі і інш.

Першапрычынай устанаўлення свята ў в. Аброва з’явілася збаўленне вёскі ад хваробы і смерці дзяцей, якое здарылася на пачатку ХХ ст. Тады, каб выратаваць сваіх дзяцей, жыхары вёскі  выканалі  тыповы для Заходняга Палесся аказіянальны абрад: вырабілі за адну ноч аброчны ручнік і разам з іконай Божай Маці здзейснілі хрэсны ход вакол вёскі, пасля чаго хвароба адступіла.

У сучасны перыяд гэта аброчнае свята захоўвае многія першапачатковыя традыцыйныя абрадавыя элементы, вербальныя тэксты і інш. Яно прымеркавана да чацвярга Велікоднага тыдня, які на Заходнім Палессі, як і ў іншых рэгіёнах Беларусі, здаўна з’яўляўся днём ушанавання памерлых і мае лакальныя назвы: «Наўскі чацвер», «Наўскае Вялікадне», «Паска ўмершых», «Помэналь­ніца», «Намскі Вялікдзень»  і  інш.

Абрад «Намскі Вялікдзень» для жыхароў вёскі з’яўляецца жывой і актуальнай традыцыяй, якая спалучае народныя абрадавыя элементы з хрысціянскай духоўнасцю, адлюстроўвае спецыфічна вясковую ментальнасць і сістэму каштоў­насцей канкрэтнай вясковай супольнасці.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.