Gallery

Юраўскі карагод у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна
06.05.2018
6 мая 2018 года ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці адбыўся “Юраўскі карагод”. Веснавы абрад, які праходзіць на свята Юр’я, у 2004 годзе стаў першым у краіне сярод нематэрыяльных элементаў гісторыка-культурнай спадчыны, узятых пад дзяржаўную ахову. У 2018 годзе ад краіны пададзена прапанова аб уключэнні гэтага абраду ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Фотарэпартаж падрыхтавала І.В. Глушэц, вядучы метадыст па этнаграфіі і фальклоры ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці”